Развітанне з радзімай. Pаэзія Алега Мінкіна перыяду трансфармацыі
2023; The Learned Society of the John Paul II Catholic University of Lublin; Volume: 71; Issue: 7 Linguagem: Ucraniano
10.18290/rh23717.6
ISSN2544-5200
Autores ResumoУ артыкуле разглядаецца паэзія Алега Мінкіна (1952 г. нар.) перыяду трансфармацыі: вершы напісаныя ў 1991-2016 гг. у Вільні і Маскве, пасля таго, як паэт пакінуў Беларусь. Акрамя змены месца жыхарства на творчасць Мінкіна позняга перыяду наклалі выразны адбітак таксама гістарычныя падзеі: атрыманне Літвой, а потым і Беларуссю, незалежнасці, першыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі і прыход да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, заняпад беларускага нацыянальнага адраджэння, узмацненне каланіяльнай залежнасцi Мінска ад Масквы, ператварэнне Расіі і Беларусі ў таталітарныя краіны. У артыкуле аналізуюцца ў біяграфічным ключы і ў грамадска-палітычным кантэксце часу вершы са зборнікаў Пенаты (2007) і Мяне тут не было... (2018). Вызначаецца кірунак творчай эвалюцыі паэта: ад неакласіцызму і неаміфалагізму ранніх зборнікаў Сурма (1984) і Расколіна (1991) да лірыкі непасрэднага перажывання з выразна выяўленым аўтарскім “я” і да філасофскай, метафізічнай паэзіі позняга перыяду.
Referência(s)